Галоўная Праграмнае забеспячэнне АРМ “Даведка аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб”

АРМ “Даведка аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб”

15.03.2018
 У адпаведнасці з пагадненнем аб інфармацыйным узаемадзеянні паміж Міністэрствам па падатках і зборах і Нацыянальным кадастравым агенцтвам даведнікі вуліц населеных пунктаў і даведнік населеных пунктаў у АРМ “Даведка аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб” могуць быць выкарыстаны выключна падаткаплацельшчыкамі і падатковымі агентамі толькі для мэт прадастаўлення звестак інспекцыям МПЗ РБ. Іншае выкарыстанне дадзеных даведнікаў, уключаючы іх распаўсюджанне трэцім асобам, забараняецца.

Праграма IncomeRef прызначана для ўводу інфармацыі аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб і для фарміравання файла .txt для прадстаўлення ў падатковую інспекцыю.

Уся даведка запаўняецца ў дэнамініраваных рублях. Перадача звестак у падатковыя органы магчыма ў межах АРМ “Плацельшчык”. Азначанае дзеянне можна ажыццявіць у рэжыме “Заява – Стварыць заяву – Запыт / адказ у вольнай форме з укладаннем”. Для прымацавання файла да заявы неабходна націснуць кнопку “Прымацаваць файл” і ў акне, якое адкрылася ўвесці імя файла з пашырэннем непасрэдна ў поле ўводу “Імя файла:”, а не выбіраць файл, зыходзячы з прапанаваных тыпаў файлаў.

Для ўстаноўкі праграмы на Вашым камп’ютары:

1. Стварыце новы каталог і разархівіруйце ў яго змесціва файл incomeRef2017_v5.zip. У выніку ўтвараюцца файлы IncomeRef2017.exe і readme.txt

2. Прачытайце файл readme.txt і правядзіце ўстаноўку ў адпаведнасці з інструкцыямі.