Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Дзяржаўныя службовыя асобы, якія займаюць адказныя пасады, і асобы, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання Дзяржаўныя службовыя асобы, якія займаюць адказныя пасады, і асобы, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання

Дзяржаўныя службовыя асобы, якія займаюць адказныя пасады, і асобы, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання

У адпаведнасці з артыкулам 31 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015
№ 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй» да асоб, да якіх прад’яўляюцца дадатковыя патрабаванні пры дэклараванні даходаў і маёмасці, адносяцца наступныя асобы:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яго намеснікі;

дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яго намеснікі;

выбраныя ва ўстаноўленым парадку члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове;

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь і яго намеснікі;

кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь;

кіраўнікі дзяржаўных органаў, непасрэдна падпарадкаваных або падсправаздачных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, і іх намеснікі;

кіраўнікі дзяржаўных органаў, непасрэдна падпарадкаваных або падсправаздачных Парламенту Рэспублікі Беларусь, i iх намеснiкi;

кіраўнікі дзяржаўных органаў, непасрэдна падпарадкаваных або падсправаздачных Ураду Рэспублікі Беларусь, і іх намеснікі;
іншыя дзяржаўныя службовыя асобы, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы Рэспублiкi Беларусь*;

іншыя дзяржаўныя службовыя асобы, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь**;

кіраўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў i iх намеснiкi (старшыні абласных (Мінскага гарадскога) Саветаў дэпутатаў i iх намеснiкi; старшыні гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых сельскіх, пасялковых, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў і іх намеснікі);

кіраўнікі выканаўчых і распарадчых органаў i iх намеснiкi;

суддзі, у тым ліку суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;

пракуроры абласцей, горада Мінска, пракуроры раёнаў, раёнаў у гарадах, гарадоў, міжраённыя і прыроўненыя да іх транспартныя пракуроры i iх намеснiкi;

начальнікі следчых падраздзяленняў і іх намеснікі;

начальнікі органаў дазнання і іх намеснікі (за выключэннем капітанаў марскіх або рачных суднаў, камандзіраў паветраных суднаў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, і іх намеснікаў);

следчыя;

кіраўнікі органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і іх намеснікі;

кіраўнікі (начальнікі) органаў унутраных спраў i iх намеснiкi; начальнікі ўстаноў, якiя выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, следчых ізалятараў крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і іх намеснікі;

кіраўнікі (начальнікі) органаў дзяржаўнай бяспекі і іх намеснікі; начальнікі следчых падраздзяленняў і следчых ізалятараў органаў дзяржаўнай бяспекі і іх намеснікі;

кіраўнікі органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду i iх намеснiкi;

ваенныя каменданты ваенных камендатур, ваенныя камісары, камандзіры вайсковых часцей, злучэнняў, начальнікі ваенных навучальных устаноў, арганізацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і гарнізонаў і іх намеснікі (ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і транспартных войсках Рэспублікі Беларусь), камандзіры вайсковых часцей, злучэнняў, начальнікі ваенных устаноў і іх намеснікі (у іншых войсках і вайсковых фарміраваннях);

кіраўнікі органаў пагранічнай службы i iх намеснiкi;

кіраўнікі мытных органаў i iх намеснiкi;

кіраўнікі тэрытарыяльных органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і іх намеснікі;

кіраўнікі падатковых органаў i iх намеснiкi.

УВАГА! Асобы, прызначаныя на вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, iншыя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы Рэспублiкi Беларусь, і іх родныя, штогод прадстаўляюць дэкларацыі аб даходах i маёмасцi па форме дадатку 3 да Палажэння аб парадку фарміравання і праверкі дадзеных аб кандыдатах на пасады і асобах, якія займаюць пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.11.2000 № 577 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні работы з кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў».

Іншыя асобы, якія не займаюць пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы Рэспублiкi Беларусь, прадстаўляюць дэкларацыю аб даходах i маёмасцi па форме згодна з дадаткам 2 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2016 г. № 19 «Аб некаторых пытаннях дэкларавання даходаў і маёмасці дзяржаўнымі служачымі і іншымі катэгорыямі асоб».

Па ўказанай форме дэкларацыя аб даходах i маёмасцi прадстаўляецца іх мужам (жонкай), непаўналетнімі дзецьмі, у тым ліку тымі, якіх усынавілі (удачарылі), а таксама паўналетнімі блізкімі роднымі, якія пражываюць сумесна з імі і вядуць агульную гаспадарку.