Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Дзяржаўныя службовыя асобы, якія займаюць адказныя пасады, і асобы, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання Маёмасць, якая падлягае штогадоваму дэклараванню Маёмасць, якая знаходзілася на працягу 2016 года ў фактычным валоданні, карыстанні 183 і больш дзён

Маёмасць, якая знаходзілася на працягу 2016 года ў фактычным валоданні, карыстанні 183 і больш дзён

Адпаведна частцы сёмай артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб барацьбе з карупцыяй», пад маёмасцю, якая знаходзіцца ў фактычным валоданні, карыстанні разумеецца маёмасць, якая знаходзілася ў фактычным валоданні, карыстанні на выплатнай або бязвыплатнай аснове 183 дні і больш на працягу 2017 года, а іменна:

  • зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы;

  • транспартныя сродкі (за выключэннем мапедаў і прыраўнаваных да іх механічных транспартных сродкаў, веласіпедаў, гужавога транспарту), самаходныя машыны, марскія судны, судны ўнутранага плавання і змешанага (рака - мора) плавання, паветраныя судны;

  • творы мастацтва, каштоўныя металы і каштоўныя камяні, вырабы з іх, кошт кожнага з якіх большы за адну тысячу базавых велічынь або агульны кошт якіх большы за 2 000 базавыя велічыні.


ВЫКЛЮЧЭННЕ з вышэйуказанай маёмасці складаюць прадстаўленыя ва ўсталяваным парадку:
  • жылыя памяшканні ў інтэрнаце;

  • жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду;

  • маёмасць, якая выкарыстоўваецца з мэтамі выканання службовых (працоўных) абавязкаў.

УВАГА! Звесткі аб такой маёмасці НЕ ЎКАЗВАЮЦЦА ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Колькасць дзён знаходжання маёмасці ў фактычным валоданні, карыстанні на працягу дэклараванага перыяду ўсталёўваецца асобамі, якія прадстаўляюць дэкларацыю, самастойна.

Звесткі аб маёмасці, якая знаходзілася на працягу 2017 года ў фактычным валоданні, карыстанні больш за 183 дні, адлюстроўваюцца ў раздзеле III «Звесткі аб маёмасці* (якая знаходзіцца ў фактычным валоданні, карыстанні на выплатнай або бязвыплатнай аснове 183 і больш дзён на працягу дэклараванага перыяду, за выключэннем прадстаўленых ва ўсталяваным парадку жылых памяшканняў ў інтэрнаце, жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама маёмасці, якая выкарыстоўваецца з мэтамі выканання службовых (працоўных) абавязкаў».