Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Дзяржаўныя службовыя асобы, якія займаюць адказныя пасады, і асобы, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання Маёмасць, якая падлягае штогадоваму дэклараванню Маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыі

Маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыі

Пры запаўненні дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў раздзеле II «Звесткі аб маёмасці» ўказваецца маёмасць, якая ЗНАХОДЗІЦЦА ВА ЎЛАСНАСЦІ абавязанай асобы НА ДАТУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ дэкларацыі.

У пункце 1 «Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, зямельныя ўчасткі» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыi:

  • аб жылых дамах (долях у праве ўласнасці);

  • аб кватэрах, пакоях (долях у праве ўласнасці);

  • аб гаражах (долях у праве ўласнасці);

  • аб машына-месцах (долях у праве ўласнасці);

  • аб дачах (долях у праве ўласнасці);

  • аб садовых доміках (долях у праве ўласнасці);

  • аб офісных або адміністрацыйных памяшканнях (долях у праве ўласнасці);

  • аб складскіх, вытворчых памяшканнях (долях у праве ўласнасці);

  • аб іншых капітальных пабудовах, ізаляваных памяшканнях (долях у праве ўласнасці);

  • аб зямельных участках (долях у праве ўласнасці).


У пункце 2 «Долі ва ўстаўных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і суполак, паі ў маёмасцi вытворчых і спажывецкіх кааператываў, аб'екты, не завершаныя ў будаўніцтве, іх часткі, прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць» падаюцца звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці:

  • у падпункце 2.1 – долі ва ўстаўных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і суполак, паі ў маёмасцi вытворчых і спажывецкіх кааператываў незалежна ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці;

  • у падпункце 2.2 – аб'екты, не завершаныя ў будаўніцтве, іх часткі, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць на суму, якая перавышае 15 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

    Для даведкі: пад аб'ектам, не завершаным у будаўніцтве, маецца на ўвазе капітальная пабудова (будынак, збудаванне) i iншая маёмасць, будаўнiцтва якiх дазволена ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, але не завершана (будаўніцтва якіх працягваецца, прыпынена, спынена або закансервавана) або будаўніцтва якіх завершана, але гэтыя аб'екты не зарэгістраваныя ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.

  • у падпункце 2.3 – прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць на суму, якая перавышае 15 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

  • у падпункце 2.4 – паі ў маёмасцi спажывецкіх кааператываў, арганізаваных для будаўніцтва і эксплуатацыі жылых дамоў, кіравання імі, а таксама гаражных кааператываў і кааператываў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, пры ўмове ўнясення абавязанымі асобамі паявых узносаў на фінансаванне будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё аб'ектаў нерухомасці, незалежна ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.


УВАГА! НЕ ЗАПАЎНЯЮЦЦА звесткі ў падпункце 2.4 у выпадку дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на пабудаваны, рэканструяваны або набыты аб'ект нерухомасці.


Парадак вызначэння кошту вышэйуказанай маёмасці (звыш 15 000 базавых велічынь) з мэтай прыняцця рашэння аб неабходнасці яго дэкларавання можна паглядзець ТУТ

У пункце 3 «Транспартныя сродкі (за выключэннем мапедаў і прыроўненых да іх механічных транспартных сродкаў, веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў), самаходныя машыны, марскія судны, судны ўнутранага плавання і змешанага (рака - мора) плавання, паветраныя судны, долі ў праве ўласнасці на іх» указваюцца звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыі:

  • легкавых аўтамабілях;

  • грузавых аўтамабілях;

  • аўтобусах і мікрааўтобусах;

  • матацыклах;

  • прычэпах;

  • самаходных машынах (гусенічны трактар, сельскагаспадарчая, дарожная, будаўнічая і іншыя машыны, якія не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху);

  • марскіх суднах (самаходны або несамаходны плывучы сродак, які выкарыстоўваецца ў мэтах гандлёвага мараплавання);

  • суднах унутранага плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыдатнае і дапушчанае да эксплуатацыі па ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);

  • суднах змешанага (рака - мора) плавання (судна, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках прыдатнае і дапушчанае да эксплуатацыі па марскіх і ўнутраных водных шляхах, за выключэннем маламернага судна);

  • паветраных суднах (лятальны апарат, які падтрымліваецца ў атмасферы за кошт узаемадзеяння з паветрам, адрозным ад узаемадзеяння з паветрам, што адбіваецца ад паверхні зямлі або вады, i які падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам).

Звярніце ўвагу на наступную сітуацыю.

Дапусцім, у абавязанай асобы ў 2017 годзе не было аўтамабіля. Аўтамабіль быў набыты ёй ва ўласнасць толькі 10 студзеня 2018 года. Дэкларацыю аб даходах і маёмасці за 2017 год такая абавязаная асоба прадстаўляе 22 лютага 2018 года.

Нягледзячы на тое, што дэкларацыя прадстаўляецца за 2017 год, у ёй падлягаюць указанню звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыi, г.зн. на 22 лютага 2018 года.

Такім чынам, набыты 10 студзеня 2018 года аўтамабіль падлягае ўказанню ў раздзеле II дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2017 год, якая прадстаўляецца 22 лютага 2018 года.


У пункце 4 «Творы мастацтва, каштоўныя металы і каштоўныя камяні*, вырабы з іх, кошт кожнага з якіх перавышае 1000 базавых велічынь або агульны кошт якіх перавышае 2000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на гэту маёмасць, калі іх кошт перавышае названыя межы» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці:

  • творах мастацтва;

  • каштоўных металах (золата, срэбра, плацiна i металы плацiнавай групы (паладый, ірыдый, родый, рутэній, осмій));

  • каштоўных камянях (прыродныя алмазы, смарагды, рубіны, сапфіры, александрыты, прыродны жэмчуг, унікальныя бурштынавыя ўтварэнні);

  • вырабах з каштоўных металаў і (або) каштоўных камянёў.

Парадак вызначэння кошту вышэйуказанай мёмасці (звыш 1 000 або 2 000 базавых велічынь) з мэтай прыняцця рашэння аб неабходнасці яго дэкларавання можна паглядзець ТУТ

У пункце 5 «Будаўнічыя матэрыялы, агульны кошт якіх перавышае 2000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на гэтую маёмасць, калі іх кошт перавышае ўказаныя межы» падаюцца звесткі аб будаўнічых матэрыялах, што знаходзяцца ва ўласнасці, агульны кошт якіх перавышае 2 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыi.

Парадак вызначэння кошту вышэйуказанай маёмасці (звыш 2 000 базавых велічынь) з мэтай прыняцця рашэння аб неабходнасці яго дэкларавання можна паглядзець ТУТ

У пункце 6 «Іншая маёмасць, кошт адзiнкi якой перавышае 2000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама долі ў праве ўласнасці на дадзеную маёмасць, калі іх кошт перавышае названыя межы» ўказваюцца звесткі аб іншай маёмасці, якая належыць па праву ўласнасці, кошт адзінкі якой перавышае 2 000 базавых велічынь на дату прадстаўлення дэкларацыi.

Парадак вызначэння кошту вышэйуказанай маёмасці (звыш 2 000 базавых велічынь) з мэтай прыняцця рашэння аб неабходнасці яго дэкларавання можна паглядзець ТУТ