Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Асобы, якія займаюць пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь Маёмасць, якая падлягае штогадоваму дэклараванню Маёмасць, што знаходзілася на працягу 2016 года ў фактычным валоданні, карыстанні больш за 183 дні

Маёмасць, што знаходзілася на працягу 2016 года ў фактычным валоданні, карыстанні больш за 183 дні

Згодна з часткай сем артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь
“Аб барацьбе з карупцыяй” пад маёмасцю, якая знаходзіцца ў фактычным валоданні, карыстанні, разумеецца маёмасць, што знаходзіцца ў фактычным валоданні, карыстанні на аплатнай ці бязвыплатнай аснове 183 дні і боль на працягу 2017 года, а менавіта:

  • зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы;

  • транспартныя сродкі (за выключэннем мапедаў і механічных транспартных сродкаў, што прыраўноўваюцца да мапедаў, веласіпедаў, гужавога транспарту), самаходныя машыны, марскія судны, судны ўнутранага плавання і змешанага (рака – мора) плавання, паветраныя судны;

  • творы мастацтва, каштоўныя металы і каштоўныя камяні, вырабы з іх, кошт кожнага з якіх больш за адну тысячу базавых велічынь ці агульны кошт больш за 2000 базавых велічынь.


ВЫКЛЮЧЭННЕ з выэйназванай маёмасці складаюць прадстаўленыя ва ўстаноўленым парадку:
  • жылыя памяшканні ў інтэрнаце;

  • жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду;

  • маёмасць, што выкарыстоўваецца з мэтай выканання службовых (працоўных) абавязкаў.

УВАГА! Звесткі пра такую маёмасць НЕ ЎКАЗВАЮЦЦА ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Колькасць дзён знаходжання маёмасці ў фактычным валоданні, карыстанні на працягу перыяду, што дэкларуецца, вызначаецца асобамі, якія прадстаўляюць дэкларацыю, самастойна.

Звесткі аб маёмасці, што знаходзілася на працягу 2017 года ў фактычным валоданні, карыстанні боль за 183 дні, адлюстроўваюцца ў раздзеле ІІІ “Іншыя звесткі аб даходах і маёмасці.

Прыклад адлюстравання такіх звестак можна паглядзець ТУТ.