Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Дэклараванне даходаў і маёмасці дзяржаўнымі службоўцамі і іншымі абавязанымі асобамі Маёмасць, якая падлягае абавязковаму дэклараванню

Маёмасць, якая падлягае абавязковаму дэклараванню

У дэкларацыі адлюстроўваюцца звесткі аб маёмасці, ЯКАЯ ЗНАХОДЗІЦЦА ВА ЎЛАСНАСЦІ НА ДАТУ ПАДАЧЫ дэкларацыі.

Звесткі аб падлеглай абавязковаму дэклараванню маёмасці ўказваюцца ў раздзеле II дэкларацыі аб даходах і маёмасці «ЗВЕСТКІ АБ МАЁМАСЦІ».

У ПУНКЦЕ 1 «Капітальныя будыніны (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, зямельныя ўчасткі» ўказваюцца звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці:

  • аб жылых дамах (доля ў праве ўласнасці);
  • аб кватэрах, пакоях (доля ў праве ўласнасці);
  • аб гаражах (доля ў праве ўласнасці);
  • аб машына-месцах (доля ў праве ўласнасці);
  • аб дачах (доля ў праве ўласнасці);
  • аб садовых доміках (доля ў праве ўласнасці);
  • аб офісных ці адміністацыйных памяшканнях (доля ў праве ўласнасці);
  • аб складскіх, вытворчых памяшканнях (доля ў праве ўласнасці);
  • аб іншых капітальных будынінах, ізаляваных памяшканнях (доля ў праве ўласнасці);
  • аб зямельных участках (доля ў праве ўласнасці).


У ПУНКЦЕ 2 «Долі ва ўстаўных фондах (акцыі) гаспадарчых таварыстваў і аб’яднанняў, паі ў маёмасці вытворчых і спажывецкіх кааператываў, аб’екты, не завершаныя будаўніцтвам, іх часткі, прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць на суму, што перавышае 15 000 базавых