Паведамленне на выплату падатку на нерухомую маёмасць можа быць уручана:
- асабіста пад подпіс;
- шляхам накіравання ліста поштай;
- праз асабісты кабінет плацельшчыка або іншым электронным спосабам (пры наяўнасці згоды фізічнай асобы).
Парадак падключэння да электроннага сэрвісу
«Асабісты кабінет» і яго выкарыстання
выкладзены тут.
Электронны сэрвіс "Асабісты кабінет" змяшчаецца на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.portal.nalog.gov.by. Доступ да яго ажыццяўляецца пры дапамозе ідэнтыфікацыйнага коду і паролю, якія ўручаюцца падатковым органам.
Для атрымання ідэнтыфікацыйнага коду і паролю плацельшчык можа звярнуцца ў любы падатковы орган незалежна ад месца яго жыхарства, пастаноўкі на ўлік або знаходжання аб’екта падаткаабкладання зямельным падаткам і (або) падаткам на нерухомую маёмасць.
Пры наведванні фізічнай асобай падатковага органа ёй неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць пра асобу: пашпарт, від на жыхарства або даведку бежанца. Выкарыстанне іншых дакументаў, напрыклад, пасведчання кіроўцы, пропуска, пасведчання і іншых дакументаў у разглядаемай сітуацыі не дапускаецца.
Парадак падключэння і выкарыстання асабістага кабінета рэгулюецца пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 31.01.2017 № 2 "О некоторых вопросах взаимодействия электронным способом с
плательщиком налогов, сборов (пошлин)" (разам з "Инструкцией о порядке
ведения личного кабинета плательщика")
Падаць заяўку на падключэнне да асабістага кабінета магчыма тут.