Галоўная Падатковы кантроль Праверкі, якія праводзяцца падатковымі органамі Кніга ўліку праверак

Кніга ўліку праверак

Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прынята пастанова ад 18 сакавіка 2010 г. № 383 «О некоторых мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 16 октября 2009 г. № 510» (далей – пастанова), якой зацверджаны формы паведамлення аб правядзенні праверкі, кнігі ўліку праверак, журнала правядзення работ, Правілы вядзення кнігі ўліку праверак, Правілы вядзення журнала правядзення работ.

Правілы вядзення кнігі ўліку праверак (далей – Правілы) вызначаюць парадак вядзення кнігі ўліку праверак правяраемымі суб'ектамі, указанымі ў пункце 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 «О совершенствовании контрольной (надзорной) деятельности в Республике Беларусь», рэгістрацыі ў ёй праверак, якія праводзяцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі ў межах іх кампетэнцыі.

У адпаведнасці з пунктам 2 пастановы правяраемыя суб’екты абавязаны набыць кнігу ўліку праверак не пазней за шэсць месяцаў з дня пастаноўкі іх на падатковы ўлік.

Правяраемыя суб'екты маюць права весці кнігі ўліку праверак у зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку да ўступлення ў сілу гэтай пастановы кнігах уліку праверак (рэвізій) пры ўмове прывядзення іх у адпаведнасць з формай кнігі ўліку праверак, зацверджанай дадзенай пастановай.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2010 г. № 383 О некоторых мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 16 октября 2009 г. № 510».