АБ’ЕКТАМ падаткаабкладання падаткам за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў |
|
ПРЫЗНАЕЦЦА здабыча (выемка) наступных прыродных рэсурсаў |
НЕ ПРЫЗНАЮЦЦА |
1. пяску фармовачнага, шклянога, будаўнічага;
2.пясчана-гравійнай сумесі;
3. каменю будаўнічага, абліцавальнага;
4. вады (павярхоўнай і падземнай);
5. мінеральнай вады, поліметалічнага воднага канцэнтрату, мінералізаванай вады, якая здабываецца для падтрымання пластовага ціску пры здабычы нафты;
6. грунту для земляных збудаванняў;
7. гліны, супеску, суглінку і трэпелаў;
8. бентанітавых глін;
9. солі калійнай (у пераліку на аксід калію), каменнай;
10. нафты;
11. мелу, мергелю, вапняку і даламіту;
12. гіпсу (ангідрыту);
13. жалезных руд;
14. торфу вільготнасцю 40 працэнтаў;
15. сапрапелей вільготнасцю 60 працэнтаў;
16. моранага дубу;
17. бурштыну;
18. золата;
19. вінаграднага слімака;
20. лічынак хіранамід;
21. зялёнай жабы (сажалкавай, ядомай, азёрнай);
22. гадзюкі звычайнай;
23. бурага вугалю (у пераліку на ўмоўнае паліва);
24. гаручых сланцаў (у пераліку на ўмоўнае паліва);
25. доўгапалы (вузкапалы) рак. |
1. ЗДАБЫЧА нафтавага спадарожнага газу;
2. ЗДАБЫЧА карысных выкапняў, якія застаюцца ва ўскрышных, змяшчальных (разубожываючых) пародах, у адвалах або адходах перапрацоўчых вытворчасцей, а таксама складаючых нарматыўныя страты карысных выкапняў;
3. ВЫЕМКА карысных выкапняў з нетраў пры будаўніцтве падземных частак наземных капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб'ектаў будаўніцтва, не звязанае са здабычай карысных выкапняў, у тым ліку іх выемка з дна вадаёмаў пры вытворчасці днопаглыбляльных прац;
4. ЗДАБЫЧА грунту, пяску і пясчана-гравійнай сумесі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці работ па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС;
5. ЗДАБЫЧА спадарожных і дрэнажных падземных вод, якія здабываюцца пры распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў;
6. ЗДАБЫЧА падземных і паверхневых вод для супрацьпажарнага водазабеспячэння;
7. ЗДАБЫЧА падземных вод з кантрольных і рэзервных свідравін пры правядзенні планавага кантролю за іх эксплуатацыяй, са свідравін загараджальнага дрэнажу, прызначаных для абароны падземных вод ад забруджвання ў раёне размяшчэння месцаў захоўвання буйнатанажных адходаў;
8. ЗДАБЫЧА падземных вод, якія выкарыстоўваюцца для атрымання геатэрмальнай энергіі. |