Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Афшорны збор

Афшорны збор

Беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі прызнаюцца ПЛАЦЕЛЬШЧЫКАМІ АФШОРНАГА ЗБОРУ ў выпадку наяўнасці аб'ектаў падаткаабкладання, указаных п. 1 арт. 232 ПК.

Даведачна. Беларускімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі прызнаюцца фізічныя асобы, зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь (ч. 2 п. 1 ст. 19 ПК).

АБ'ЕКТАМІ абкладання афшорным зборам З'ЯЎЛЯЮЦЦА:

- пералічэнне грашовых сродкаў рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерэзідэнту Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванаму ў афшорнай зоне, iншай асобе па абавязацельству перад гэтым нерэзідэнтам або на рахунак, адкрыты ў афшорнай зоне, калі іншае не ўстаноўлена артыкулам 232 ПК (пп. 1.1 п. 1 арт. 232 ПК);

- выкананне абавязацельства ў неграшовай форме перад нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным у афшорнай зоне, акрамя выпадкаў выканання нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь сустрэчнага абавязацельства шляхам пералічэння на рахунак рэзідэнта Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў (пп. 1.2 п. 1 арт. 232 ПК);

- пераход у адпаведнасці з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельстве, бакамi якога выступаюць рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне (пп. 1.3 п. 1 арт. 232 ПК).

АБ'ЕКТАМІ абкладання афшорным зборам НЕ З'ЯЎЛЯЮЦЦА:

- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ, што накіроўваюцца банкамі Рэспублікі Беларусь на карысць нерэзідэнтаў ? уладальнікаў міжнародных сістэм разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак VISA, MasterCard і American Express, зарэгістраваных у афшорных зонах і (або) якія маюць рахункі ў гэтых зонах, у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі з названымі нерэзідэнтамі (уклады, ліцэнзійныя плацяжы, гарантыйны дэпазіт, плацяжы за аказанне паслуг па падрыхтоўцы, прадастаўленні і сертыфікацыі праграмна-тэхнічных сродкаў, іншыя плацяжы, звязаныя з удзелам у такіх сістэмах разлікаў) (пп. 1-1.1. п. 1-1 ст. 232 ПК);

-ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь (пп. 1-1.2. п. 1-1 арт. 232 ПК):

кампаніі "STANDARD AND POOR'S FINANCIAL SERVICES LLC" (штат Дэлавэр, Злучаныя Штаты Амерыкі) у адпаведнасці з заключаным паміж імі Пагадненнем аб прадастаўленні доступу да паслуг інфармацыйнай базы "Rating Direct Sovereigns All Regions" ад 13 жніўня 2012 года;

кампаніі "BLOOMBERG FINANCE L.P." (Штат Дэлавэр, Злучаныя Штаты Амерыкі) у адпаведнасці з заключаным паміж імі Пагадненнем аб прадстаўленні доступу да паслуг інфармацыйна-аналітычнай сістэмы "Bloomberg Professional" ад 25 лістапада 2011 года;

- выкананне абавязацельстваў у неграшовай форме перад нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і пераход абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельстве, бакамi якога выступаюць рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне, па абавязацельствах, пералічэнне грашовых сродкаў па якіх не з'яўляецца аб'ектам абкладання афшорным зборам у адпаведнасці з пунктам 1-1 артыкула 232 ПК (п. 1-2 арт. 232 ПК).

ПЕРАЛІК АФШОРНЫХ ЗОН - дзяржаў (тэрыторый), у якіх дзейнічае льготны падатковы рэжым і (або) не прадугледжваецца раскрыццё i прадастаўленне iнфармацыi аб фiнансавых аперацыях, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2006 № 353 “Аб зацвярджэнні пераліку афшорных зон” (п. 2 арт. 232 ПК).

Сума
афшорнага збору

=

Падатковая
база

Х

Стаўка

ПАДАТКОВАЯ БАЗА АФШОРНАГА ЗБОРУ ВЫЗНАЧАЕЦЦА:

- пры пераліку грашовых сродкаў - зыходзячы з сумы грашовых сродкаў, якія пералічваюцца (п. 3 арт. 232 ПК);

- пры выкананні абавязацельства ў неграшовай форме або пераходзе ў адпаведнасці з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельствах - зыходзячы з кошту дагавора, з якога выцякаюць названыя абавязацельствы, з улікам палажэнняў пункта 4 артыкула 232 ПК (п. 3 арт. 232 ПК);

- калі абавязацельства ў неграшовай форме выконваецца паэтапна - зыходзячы з аб'ёму выкананага рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абавязацельствава (п. 4 ст. 232 ПК);

- пры пераходзе ў адпаведнасцi з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельстве - зыходзячы з перададзенага аб'ёму маёмасных правоў і (або) абавязкаў (п. 4 арт. 232 ПК).

СТАЎКА афшорнага збору ўсталёўваецца ў памеры 15 працэнтаў (п.5 арт. 232 ПК).

ЛЬГОТЫ ПА АФШОРНЫМ ЗБОРЫ прадугледжаны артыкулам 233 ПК. Так, вызваляецца ад абкладання афшорным зборам:

- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь перад міжнароднымі арганізацыямі, па міждзяржаўных і міжурадавым дагаворах (пп. 1.1 п. 1 арт. 233 ПК);

- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ у мэтах вяртання рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў, атрыманых ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь у якасці крэдытаў і пазык, працэнтаў за карыстанне імі, а таксама раней атрыманых ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў па iншых падставах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або дамовай (пп. 1.3 п. 1 арт. 233 ПК);

- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ па дагаворах марской перавозкі грузаў і па дагаворах транспартнай экспедыцыі пры арганізацыі міжнародных перавозак грузаў марскім транспартам (пп. 1.4 п. 1 арт. 233 ПК);

- ПЕРАЛІЧЭННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ у іншых выпадках па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пп. 1.5 п. 1 арт. 233 ПК);

- БАНКІ ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ ІМІ АД СВАЙГО ІМЯ БАНКАЎСКІХ АПЕРАЦЫЙ у адпаведнасці з дагаворамі, заключанымі гэтымі банкамі з нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванымі ў афшорных зонах і (або) якiя маюць рахункі ў гэтых зонах (п.2 арт. 233 ПК);

- ВЫКАНАННЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ У НЕГРАШОВАЙ ФОРМЕ ПЕРАД НЕРЭЗІДЭНТАМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ПЕРАХОД АБАВЯЗКАЎ У СУВЯЗI З ПЕРАМЕНАЙ АСОБ У АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЕ, бакамi якога выступаюць рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне, па абавязацельствах, пералічэнне грашовых сродкаў па якіх вызваляецца ад афшорнага збору ў адпаведнасці з пунктамі 1 і 2 артыкула 233 ПК (п. 3 арт. 233 ПК).

ПАДАТКОВЫМ ПЕРЫЯДАМ для афшорнага збору прызнаны каляндарны месяц (п. 1 арт. 234 ПК).

Плацельшчык збору абавязаны не пазней за 20-е чысло месяца, які ідзе за мінулым каляндарным месяцам, у якім паўстаў аб'ект абкладання, прадставіць у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па месцы пастаноўкі на ўлік падатковую дэкларацыю (разлік) па афшорным зборы (п. 5 арт. 234 ПК, дадатак 15 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2014 № 42 «Аб некаторых пытаннях, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў, кантроль за вылічэннем і выплатай якіх ажыццяўляюць падатковыя органы»).

Банкі ажыццяўляюць перавод грашовых сродкаў, пры пераліку якіх падлягае выплаце афшорны збор, толькі пасля выплаты рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь афшорнага збору (п. 6 арт. 234 ПК).

АФШОРНАЯ ЗБОР ВЫПЛАЧВАЕЦЦА беларускімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі да пералічэння грашовых сродкаў у беларускіх рублях па афіцыйным курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на дату іх пералічэння. Прычым дата наступлення падатковага абавязацельства і дата пералічэння замежнай валюты для аплаты збору ў беларускіх рублях вызначаны заканадаўствам у залежнасці ад спосабу выканання абавязацельства ( п. 3.4 арт.234 ПК).

Спосаб разлікаў

Тэрмін выплаты

Прымяненне курсу НБ для аплаты збору ў бел. руб.

Пералічэнне грашовых сродкаў

Да пералічэння

На дату пералічэння

Выкананне абавязацельстваў у неграшовай форме

Не пазней за дзень, якi iдзе за днём выканання абавязацельстваў

На дату выканання абавязацельстваў

Пераход у адпаведнасці з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельстве,

у тым ліку:

Не пазней за дзень, якi iдзе за днём перамены асоб у абавязацельствах

На дату перамены асоб у абавязацельстве

калі плацельшчык-даўжнік не апавешчаны на дзень перамены асоб у абавязацельстве аб пераходзе да іншай асобы правоў крэдытора;

Не пазней за дзень, якi iдзе за днём, калі даўжнік быў пісьмова апавешчаны аб пераходзе правоў, які адбыўся

На дату апавяшчэння

пры выкананні абавязацельства плацельшчыкам-даўжнiком да яго апавяшчэння аб пераходзе да іншай асобы правоў крэдытора

Не пазней за дзень выканання абавязацельства

На дату выканання абавязацельства

Спыненне абавязацельства залікам сустрэчных аднастайных патрабаванняў

Не пазней за дзень, якi iдзе за днём правядзення заліку

На дату заліку

У мэтах падатковага ўліку сумы афшорнага збору ўключаюцца плацельшчыкамі ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні (арт. 235 ПК).

Глава 24 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь «АФШОРНЫ ЗБОР»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2006 № 353 (рэд. Ад 26.11.2014) «Аб зацвярджэнні пераліку афшорных зон»