Асаблівасці дэкларавання даходаў і маёмасці дзяржаўнымі службовымі асобамі, якія займаюць адказныя пасады, і асобамі, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання
5
1. ПЕРАЛІК АСОБ, якія прадстаўляюць штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2017 год
З улікам палажэнняў часткі першай, трэцяй i чацвёртай артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 года «Аб барацьбе з карупцыяй» (уступіў у сілу з 24.01.2016) (далей – Закон «Аб барацьбе з карупцыяй») штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць:
1. дзяржаўныя службовыя асобы, якія займаюць адказныя пасады, і асобы, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання;
2. іх муж (жонка);
3. іх непаўналетнія дзеці, у тым лiку тых, якіх усынавілі (удачарылі);
4. паўналетнія блізкія родныя, якія пражываюць сумесна з імі і вядуць агульную гаспадарку.
2. ДЭКЛАРАВАННЕ дадатковых звестак
Законам «Аб барацьбе з карупцыяй» да дзяржаўных службовых асоб, якія займаюць адказныя пасады, і асоб, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання, іх мужу (жонцы), непаўналетнім дзецям, паўналетнім блізкім родным, якія пражываюць сумесна з імі і вядуць агульную гаспадарку, прад’яўляюцца дадатковыя патрабаванні пры адлюстраванні імі звестак аб маёмасці ў дэкларацыі.
Так, у дэкларацыях аб даходах і маёмасці за 2017 год, якія прадстаўляюцца названымі асобамі, павінны быць адлюстраваны наступныя звесткі:
1. Звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыi, НЕЗАЛЕЖНА ад іх указання ў прадстаўленых раней дэкларацыях аб даходах і маёмасці.
Згодна з артыкулам 27 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй», абавязковаму дэклараванню падлягае маёмасць, якая належыць абавязанай асобе па праву ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыi. З улікам дадзенай нормы, РАЗДЗЕЛ II дэкларацыі «Звесткі аб маёмасці» павінен быць АБАВЯЗКОВА ЗАПОЎНЕНЫ.
2. Звесткі аб маёмасці, якая знаходзіцца ў фактычным валоданні, карыстанні.
Пад маёмасцю, якая знаходзіцца ў фактычным валоданні, карыстанні разумеецца маёмасць, якая знаходзілася ў фактычным валоданні, карыстанні на аплатнай або бязвыплатнай аснове 183 дні і больш на працягу 2017 года, а менавіта:
- зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы;
- транспартныя сродкі (за выключэннем мапедаў і прыроўненых да іх механічных транспартных сродкаў, веласіпедаў, гужавога транспарту), самаходныя машыны, марскія судны, судны ўнутранага плавання і змешанага (рака - мора) плавання, паветраныя судны;
- творы мастацтва, каштоўныя металы і каштоўныя камяні, вырабы з іх, кошт кожнага з якіх перавышае адну тысячу базавых велiчынь або агульны кошт якіх перавышае 2 000 базавых велічынь.
Выключэннем з вышэйпералічанай маёмасці з’яўляюцца прадастаўленыя ва ўстаноўленым парадку:
- жылыя памяшканнi ў інтэрнаце;
- жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду;
- маёмасць, якая выкарыстоўваецца з мэтамі выканання службовых (працоўных) абавязкаў.
Колькасць дзён знаходжання такой маёмасці ў фактычным валоданні, карыстанні на працягу дэкларуемага перыяду ўстанаўліваецца асобамі, якія прадстаўляюць дэкларацыю, самастойна.
Указаныя звесткi запаўняюцца ў раздзеле III дэкларацыі аб даходах і маёмасці «Звесткі аб маёмасці»* (што знаходзіцца ў фактычным валоданні, карыстанні на аплатнай або бязвыплатнай аснове 183 і больш дзён на працягу дэкларуемага перыяду, за выключэннем прадастаўленых ва ўстаноўленым парадку жылых памяшканняў у інтэрнаце, жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама маёмасцi, якая выкарыстоўваецца з мэтамі выканання службовых (працоўных) абавязкаў).
3. Звесткі пра долі ва ўстаўных фондах (акцыях) гаспадарчых таварыстваў і суполак, паях ў маёмасцi вытворчых і спажывецкіх кааператываў НЕЗАЛЕЖНА ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыi.
Дзяржаўныя службовыя асобы, якія займаюць адказныя пасады, і асобы, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання, іх муж (жонка), непаўналетнія дзеці, паўналетнія блізкія родныя, якія пражываюць сумесна з імі і вядуць агульную гаспадарку, АБАВЯЗАНЫ адлюстраваць у дэкларацыі аб даходах і маёмасці наступныя звесткі:
- пра долі ва ўстаўных фондах гаспадарчых таварыстваў і суполак незалежна ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыi;
- пра акцыі гаспадарчых таварыстваў і суполак незалежна ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыi;
- пра паі ў маёмасцi вытворчых і спажывецкіх кааператываў незалежна ад іх кошту на дату прадстаўлення дэкларацыi.
Пры гэтым, да спажывецкіх кааператываў адносяцца кааператывы, арганізаваныя для будаўніцтва і эксплуатацыі жылых дамоў, кіравання імі, а таксама гаражныя кааператывы і кааператывы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак.
Указаныя звесткi запаўняюцца ў пункце 2 раздзела II дэкларацыі аб даходах і маёмасці «Звесткі аб маёмасці (якая знаходзіцца ва ўласнасці на дату прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці)».
4. Звесткі (тлумачэнні) аб крыніцах і памеры даходаў, за кошт якiх набыта (атрымана ў валоданне, карыстанне) маёмасць, указаная ў дэкларацыі.
Згодна з часткай дзявятай артыкула 31 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй», дзяржаўныя службовыя асобы, якія займаюць адказныя пасады, і асобы, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання, іх муж (жонка), непаўналетнія дзеці, паўналетнія блізкія родныя, якія пражываюць сумесна з імі і вядуць агульную гаспадарку, у дэкларацыі аб даходах і маёмасці ўказваюць ЗВЕСТКІ (ТЛУМАЧЭННІ) АБ КРЫНІЦАХ І ПАМЕРЫ ДАХОДАЎ, за кошт якіх у дэкларуемы перыяд набыта (атрымана ў валоданне, карыстанне) маёмасць, указаная ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
Указаныя звесткi запаўняюцца ў раздзеле IV дэкларацыі «Звесткі (тлумачэнні) аб крыніцах і памеры выдаткаў, за кошт якіх у дэкларуемы перыяд набыта (атрымана ў валоданне, карыстанне) маёмасць, указаная ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці)».