Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Віды дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх не патрабуецца рэгістрацыя фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка Рэалізацыя гародніны і садавіны

Рэалізацыя гародніны і садавіны

НЕ АБКЛАДАЕЦЦА адзіным падаткам з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама падаходным падаткам з фізічных асоб рэалізацыя ФІЗІЧНЫМІ АСОБАМІ, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, (акрамя замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь), на гандлёвых месцах на рынках а (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах наступных відаў прадукцыі:

Від прадукцыі

Падстава для вызвалення ад выплаты падаткаў

ГАРОДНІНЫ І САДАВІНЫ (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе шляхам салення, квашання, мачэння, сушэння),

ІНШАЯ ПРАДУКЦЫЯ РАСЛІНАВОДСТВА (за выключэннем прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады),

МАЛОЧНЫЯ І КІСЛАМАЛОЧНЫЯ ПРАДУКТЫ (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе),

ІНШАЯ ПРАДУКЦЫЯ ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ (акрамя пушніны), атрыманая ад хатніх жывёл (буйная рагатая жывёла, свінні, коні, авечкі, козы, трусы, сельскагаспадарчая птушка) як у жывым выглядзе, так і прадуктамі забою ў сырым або перапрацаваным выглядзе


наяўнасць ДАВЕДКІ мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якая пацвярджае, што рэалізуемая прадукцыя выраблена фізічнай асобай і (або) асобамі, якiя знаходзяцца з ёй у адносінах блізкага сваяцтва (бацькі (усынавіцелі), дзеці (у тым лiку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі, муж і жонка) або сваяцтва, апекуна, папячыцеля i падапечнага, на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадастаўленым названым асобам для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, агародніцтва, у выглядзе службовага зямельнага надзела (частка другая пункта 11 артыкула 294 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь)


ПРАДУКЦЫЮ ПЧАЛЯРСТВА, вырабленая на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

наяўнасць нароўні з вышэйпаказанай ДАВЕДКАЙ, або замест яе (у выпадку, калі пчальнiк размешчаны не на тых зямельных участках, што ва ўстаноўленым парадку прадастаўлены плацельшчыку, які рэалізуе вырабленую iм прадукцыю пчалярства) ВЕТЭРЫНАРНА-САНІТАРНАГА ПАШПАРТА ПЧАЛЬНIКА, выдадзенага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і (або) ПАСВЕДЧАННЕ, АФОРМЛЕНАЕ НА ПАДСТАВЕ ГЭТАГА ПАШПАРТА (частка трэцяя пункта 11 артыкула 294 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь)

Форма даведкі, якая пацвярджае, што прадукцыя выраблена фізічнай асобай і (або) асобамі, якія знаходзяцца з ёй у адносінах блізкага сваяцтва (бацькі (усынавіцелі), дзеці (у тым лiку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі, жонкі) або сваяцтва, апекуна, папячыцеля i падапечнага, на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадастаўленым названым асобам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, агародніцтва, у выглядзе службовага зямельнага надзела, і парадак яе выдачы ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 № 1935 «Аб зацвярджэнні формы і Палажэння аб парадку выдачы даведкі, якая пацвярджае, што прадукцыя выраблена фізічнай асобай і (або) асобамі, якія знаходзяцца з ёй у адносінах блізкага сваяцтва (бацькі (усынавіцелі), дзеці (у тым лiку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі, жонкі) або сваяцтва, апекуна, папячыцеля i падапечнага, на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадастаўленым названым асобам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, агародніцтва, у выглядзе службовага зямельнага надзела».

Плацельшчыкі, якія рэалізуюць такую прадукцыю, абавязаны захоўваць у месцах рэалізацыі гэтай прадукцыі названыя дакументы (частка чацвёртая пункта 11артыкула 294 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).