Суб'ектам гаспадарання неабходна звярнуцца ў інспекцыю МПЗ з заявай аб набыцці кантрольных знакаў, аформленай у дзвюх экзэмплярах (пункт 24.10 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156). Да заявы прыкладаюцца разлік сумы, якая ўносiцца ў аплату кошту кантрольных знакаў, копія плацёжнага дакумента з адзнакай банка і (або) банкаўская гарантыя, арыгінал і копія інвентарызацыйнага вопісу рэшткаў тавараў (пры набыцці кантрольных знакаў для маркіроўкі рэшткаў тавараў). Інспекцыяй МПЗ на працягу двух працоўных дзён размяшчаецца заяўка ў электронным банку даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі (далей – ЭБД) на рэалізацыю кантрольных знакаў (далей – заяўка).
Даведачна. Інфармацыя аб кодах відаў кантрольных знакаў, неабходная для запаўнення заявы, размяшчаецца на інфармацыйных стэндах у інспекцыях МПЗ, на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах www.nalog.gov.by і сайце Нацыянальнага банка www.blank.bisc.by. Коды кантрольных знакаў, якія выкарыстоўваюцца для маркіроўкі: - прадметаў адзення з футра, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь: 250001 - на самаклейнай аснове; 250002 - на пластыкавай аснове; 250005 - на тэкстыльнай аснове; - прадметаў адзення з футра, імпартуемых: 251003 - на самаклейнай аснове; 251004 - на пластыкавай аснове; 251006 - на тэкстыльнай аснове. |