Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб на 2018 год Парадак уліку

Парадак уліку

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выплачваюць адзіны падатак, вядуць улік:

  • валавай выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), па якіх выплачваецца адзіны падатак.
  • тавараў, у тым ліку сыравіны і матэрыялаў, асноўных сродкаў i iншай маёмасцi, што ўвозіцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ч. 1 п. 5 арт. 293 ПК).
Падрабязней гл. ТУТ.

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выплачваюць адзіны падатак, абавязаны:

  • забяспечваць наяўнасць дакументаў, форма якіх зацверджана ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі:
    • якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, – у месцах захоўвання гэтых таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і пры іх транспарціроўцы;
    • якія пацвярджаюць набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей пры іх непасрэдным паступленні ў месцы рэалізацыі або водпуск тавараў у месца рэалізацыі, – у месцах рэалізацыі (пп. 1.12 п. 1 арт. 22 ПК);
  • выконваць абавязкі падатковых агентаў, у тым ліку ўтрымліваць пры выплаце заработнай платы і іншых даходаў з налічваемых (пералічваемых) сум падаткаў, зборы (пошлiны) у парадку, вызначаным Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь;
  • вылічваць і пералічваць у бюджэт падатак на даданую вартасць у парадку, вызначаным Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, па таварах (работах, паслугах), маёмасных правах, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежнымі арганізацыямі, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва і не знаходзяцца ў сувязі з гэтым на ўліку ў падатковых органах Рэспублікі Беларусь;
  • складаць першасныя ўліковыя дакументы па правілах, устаноўленых заканадаўствам для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія вядуць ўлік даходаў і расходаў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (ч. 3 п. 5 арт. 293 ПК).