Галоўная Падаткаабкладанне ІП Тлумачэнне

Тлумачэнне асобных пытанняў падаткаабкладання па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2017 № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання»

04.01.2019
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2017 № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання» (далей – Указ) для індывідуальных прадпрымальнікаў, незалежна ад іх месца жыхарства, устаноўлены шэраг падатковых ільгот. Індывідуальныя прадпрымальнікі выкарыстоўваюць ільготы, прадугледжаныя  Указом, па тым віду падатку, у дачыненні да якога яны прызнаюцца плацельшчыкамі ў адпаведнасці з нормамі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей − ПК).

Індывідуальныя прадпрымальнікі – адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб (далей − адзiны падатак)

У перыяд з 1 студзеня 2018 г. да 31 снежня 2022 г. iндывiдуальныя прадпрымальнiкi-плацельшчыкі адзінага падатку маюць права вылічыць адзіны падатак зыходзячы з падатковай базы і стаўкі адзінага падатку  ў памеры 1 базавай велічыні пры ажыццяўленні:

1. на тэрыторыі сельскай мясцовасці наступных відаў дзейнасці, што абкладаюцца адзіным падаткам:

рознічнага гандлю ў гандлёвых аб'ектах, на гандлёвых месцах на рынках, на кірмашах таварамі, аднесенымі да груп тавараў, названых у падпункце 1.1 пункта 1 артыкула 296 ПК, за выключэннем рознічнага гандлю механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, прычэпамі (паўпрычэпамі, прычэпамі-роспускамі) ;

грамадскага харчавання праз міні-кафэ, летнія і сезонныя кафэ (за выключэннем продажу алкагольных напояў, піва, піўнога кактэйлю і тытунёвых вырабаў);

аказанні бытавых паслуг, пайменаваных у дадатку да Указа.

2. на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў наступных відаў дзейнасці, што абкладаюцца адзіным падаткам:

грамадскага харчавання праз міні-кафэ, летнія і сезонныя кафэ (за выключэннем продажу алкагольных напояў, піва, піўнога кактэйлю і тытунёвых вырабаў);

аказанні бытавых паслуг, пайменаваных у дадатку да  Указу.

Пры гэтым выручка, атрыманая ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) пры ажыццяўленні вышэйзгаданых відаў дзейнасці на тэрыторыі сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчаў вызваляецца ад даплаты адзінага падатку, прадугледжанай у пункце 9 артыкула 299 ПК.

Памер базавай велічыні вызначаецца зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленай на дату прадстаўлення індывідуальным прадпрымальнікам у падатковы орган падатковай дэкларацыі (разліку) па адзіным падатку.


Прадстаўленне падатковай дэкларацыі (разліку) па адзіным падатку, вылічэнне і выплата адзiнага падатку праводзяцца ў парадку і тэрміны, прадугледжаныя главой 35 ПК.

У адпаведнасці з нормамі Указа абласнымі Саветамі дэпутатаў прыняты рашэнні аб зацвярджэнні пералікаў населеных пунктаў і тэрыторый за населенымі пунктамі, якія адносяцца да тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў.

У пералікі ўключаны больш за 15 000 сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку 66 малых гарадскіх паселішчаў.

Брэсцкая вобласць

 Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 лістапада 2017 г. №286 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345»

Віцебская вобласць    

 Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 21 лістапада 2017 г. №226 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345»

Гомельская вобласць

 Рашэнне Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 12 кастрычніка 2017 г. №229 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345» 

Гродзенская вобласць

 Рашэнне Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 20 лістапада 2017 г. №296 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345»

Мінская вобласць

 Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 лістапада 2017 г. №235 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345»

Магілёўская вобласць

 Рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 лістапада 2017 г. №31-1 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017г. № 345»


Права на вылічэнне адзінага падатку зыходзячы са стаўкі ў памеры адной базавай велічыні можа быць рэалізавана індывідуальнымі прадпрымальнікамі-плацельшчыкамі адзінага падатку пры ўмове вядзення ў парадку, прадугледжаным Інструкцыяй аб парадку вядзення ўліку валавой выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) і ўліку тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з дзяржаў − членаў Еўразійскай эканамічнай саюза, зацверджанай пастановай МПЗ ад 24.12.2014 № 42, паасобнага ўліку выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), атрыманай ад дзейнасці з вылічэннем адзінага падатку ў памеры адной базавай велічыні.

Індывідуальныя прадпрымальнікі-плацельшчыкі падаходнага падатку з фізічных асоб (далей − падаходны падатак)

У перыяд з 1 студзеня 2018 г. да 31 снежня 2022 г. iндывiдуальныя прадпрымальнiкi-плацельшчыкі падаходнага падатку маюць права прымяніць стаўку падаходнага падатку ў памеры 6 працэнтаў у адносiнах да даходаў, што абкладаюцца падаходным падаткам і атрыманых пры ажыццяўленні:


1. на тэрыторыі сельскай мясцовасці наступных відаў дзейнасці:

рознічнага гандлю ў гандлёвых аб'ектах, на гандлёвых месцах на рынках, на кірмашах, за выключэннем рознічнага гандлю аўтамабільным палівам (дызельным палівам, аўтамабільным бензінам, газам, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва), механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, прычэпамі (паўпрычэпамі, прычэпамі-роспускамі), ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі з каштоўных металаў і каштоўных камянёў;

грамадскага харчавання ў аб'ектах грамадскага харчавання;

аказанні бытавых паслуг, вызначаных заканадаўствам аб вядзенні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь».

2. на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў наступных відаў дзейнасці:

грамадскага харчавання ў аб'ектах грамадскага харчавання;

аказанні бытавых паслуг, вызначаных заканадаўствам аб вядзенні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку, вылічэнне і выплата падаходнага падатку праводзяцца ў парадку і тэрміны, прадугледжаныя главой 16 ПК.

Населеныя пункты і тэрыторыі за населенымі пунктамі, якія адносяцца да тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў, да 1 снежня 2017 года будуць вызначаны абласнымі Саветамі дэпутатаў.

Права на вылічэнне падаходнага падатку па стаўцы 6 працэнтаў можа быць рэалізавана індывідуальнымі прадпрымальнікамі-плацельшчыкамі падаходнага падатку пры ўмове вядзення ў парадку, прадугледжаным Інструкцыяй аб парадку вядзення ўліку даходаў і расходаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі (натарыусамі, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, адвакатамі, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна), зацверджанай пастановай МПЗ ад 24.12.2014 № 42, паасобнага ўліку даходаў ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), атрыманых ад дзейнасці з вылічэннем падаходнага падатку па стаўцы 6 працэнтаў, а таксама выдаткаў па вытворчасці і (або) рэалізацыі гэтых тавараў (работ, паслуг).