Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Падаходны падатак з фізічных асоб Падаходны падатак з фізічных асоб на 2018 год Сацыяльныя падатковыя вылікі

Сацыяльныя падатковыя вылікі

Плацельшчыкі, пры вызначэнні памеру падаткаабкладальнай базы падаходнага падатку маюць права скарыстацца САЦЫЯЛЬНЫМІ ПАДАТКОВЫМІ ВЫЛІКАМІ, пералічанымі ў артыкуле 165 Падатковага кодэкса.

САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАДАТКОВЫЯ ВЫЛІКІ за справаздачны (падатковы) перыяд прымяняюцца плацельшчыкамі, ЯКІЯ НЕ МАЮЦЬ на працягу справаздачнага (падатковага) перыяду месца асноўнай работы (службы, навучання).

САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАДАТКОВЫЯ ВЫЛІКІ плацельшчыкамі прымяняюцца на падставе ДАКУМЕНТАЎ, якія пацвярджаюць права на прымяненне такіх вылікаў у адпаведнасці з артыкулам 165 Падатковага кодэкса.

ДАКУМЕНТЫ плацельшчыкамі прадстаўляюцца ў падатковы орган пры падачы падатковай дэкларацыі (разліку) за справаздачны перыяд падатковага перыяду, у якім ужываюцца такія падатковыя вылікі.

Плацельшчык мае права ўжыць наступныя САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАДАТКОВЫЯ ВЫЛІКІ:
  • у суме, выплачанай плацельшчыкам на працягу падатковага перыяду за СВАЁ НАВУЧАННЕ ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь пры атрыманні ПЕРШАЙ ВЫШЭЙШАЙ, ПЕРШАЙ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ або ПЕРШАЙ ПРАФЕСІЙНА-ТЭХНІЧНАЙ адукацыі;
  • у суме, выплачанай плацельшчыкам за НАВУЧАННЕ АСОБ, якія знаходзяцца з ім у АДНОСІНАХ БЛІЗКАГА СВАЯЦТВА (плацельшчыкам-апекуном (плацельшчыкам-папячыцелем) – за навучанне сваiх падапечных, у тым ліку былых падапечных, якiя дасягнулi васямнаццацiгадовага ўзросту), ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь пры атрыманні імі ПЕРШАЙ ВЫШЭЙШАЙ, ПЕРШАЙ СЯРЭДНЯЙ спецыяльнай або ПЕРШАЙ ПРАФЕСІЙНА-ТЭХНІЧНАЙ адукацыі;
Права на прымяненне сацыяльнага падатковага выліку маюць АБОДВА бацькі незалежна ад таго, кім з іх ажыццёўлены дадзеныя выдаткі.

  • у суме, якая не перавышае 3 164 беларускіх рублёў на працягу падатковага перыяду і выплачанай плацельшчыкам страхавым арганізацыям Рэспублікі Беларусь у якасці страхавых узносаў па дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця і дадатковай пенсіі, заключаным на тэрмін не менш за тры гады, а таксама па дагаворах добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў.
Калі ў падатковым перыядзе САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАДАТКОВЫЯ ВЫЛІКІ не ўжываліся або выкарыстоўваліся не цалкам, то НЯВЫКАРЫСТАНЫЯ сумы ПЕРАНОСЯЦЦА на наступныя падатковыя перыяды да поўнага іх выкарыстання.