Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб на 2018 год Тэрмін выплаты і даплаты

Тэрмін выплаты і даплаты

Выплата адзiнага падатку праводзiцца:

  • штомесячна не пазней за 1-е чысло справаздачнага месяца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у якіх справаздачным перыядам прызнаецца каляндарны месяц;
  • штомесячна не пазней за 1-е чысло кожнага месяца справаздачнага квартала ў памеры 1/3 сумы адзінага падатку, вылічанай за каляндарны квартал індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у якіх справаздачным перыядам прызнаецца каляндарны квартал;
  • не пазней за працоўны дзень, якi папярэднiчае дню ажыццяўлення дзейнасці:
    • індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ўпершыню, якія не ажыццяўляюць дзейнасць з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі;
    • індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль таварамі на гандлёвых месцах, выставах-продажах, кірмашах, у развозным і разносным гандлі менш за 15 дзён у каляндарным месяцы.


Даплата адзiнага падатку праводзiцца:

  • не пазней за 1-е чысло другога месяца, які ідзе за справаздачным перыядам, у якім утварылася сума перавышэння фактычна атрыманай валавой выручкі над 40-кратнай сумай адзінага падатку, вылічанай за адпаведны справаздачны перыяд