Галоўная Падаткаабкладанне ІП Падаткі і зборы, якія выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі Падаходны падатак з фізічных асоб Падаходны падатак з фізічных асоб на 2018 год Стандартныя падатковыя вылікі

Стандартныя падатковыя вылікі

Плацельшчыкі пры вызначэнні памеру падаткаабкладальнай базы падаходнага падатку маюць права скарыстацца СТАНДАРТНЫМІ ПАДАТКОВЫМІ ВЫЛІКАМІ, якія пералічаны ў артыкуле 164 Падатковага кодэкса.

СТАНДАРТНЫЯ ПАДАТКОВЫЯ ВЫЛІКІ за адпаведныя каляндарныя месяцы маюць права прымяняць плацельшчыкі, ЯКІЯ НЕ МАЮЦЬ на працягу справаздачнага (падатковага) перыяду (іх часткі) месцы асноўнай работы (службы, вучобы) (пункт 3 артыкула 164 Падатковага кодэкса).

СТАНДАРТНЫЯ ПАДАТКОВЫЯ ВЫЛІКІ плацельшчыкамі прымяняюцца на аснове ДАКУМЕНТАЎ, якія пацвярджаюць права на прымяненне такіх вылікаў у адпаведнасці з артыкула 164 Падатковага кодэкса.

ДАКУМЕНТЫ плацельшчыкамі прадстаўляюцца ў падатковы орган пры падачы падатковай дэкларацыі (разліку) за ПЕРШЫ справаздачны перыяд падатковага перыяду, у якім ужываюцца такія падатковыя вылікі.

  • СТАНДАРТНЫ падатковы вылік НА ПЛАЦЕЛЬШЧЫКА (індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса, адваката) складае 102 беларускія рублі ў месяц. Скарыстацца ім могуць плацельшчыкі, у якіх памер даходаў, якія падлягаюць падаткаабкладанню, ЗМЕНШАНЫХ на суму ПРАФЕСІЙНЫХ вылікаў, НЕ ПЕРАВЫСІЦЬ у адпаведным каляндарным квартале 1 857 беларускіх рублёў.
  • СТАНДАРТНЫ падатковы вылік НА ДЗЯЦЕЙ да 18 гадоў і (або) кожнага ЎТРЫМАНЦА складае 30 беларускіх рублёў у месяц, а для плацельшчыкаў-бацькоў, якія маюць ДВАІХ і больш ДЗЯЦЕЙ ва ўзросце да 18 гадоў або ДЗЯЦЕЙ-ІНВАЛІДАЎ ва ўзросце да 18 гадоў - 57 беларускіх рублёў на кожнае дзіця ў месяц.
  • СТАНДАРТНЫ падатковы вылік на кожнае дзіця да 18 гадоў і (або) кожнага ўтрыманца для плацельшчыкаў, якія з'яўляюцца ўдавой (удаўцом), адзінокім бацькам, прыёмным бацькам, апекуном або папячыцелем складае - 57 беларускіх рублёў у месяц.
  • СТАНДАРТНЫ падатковы вылік для АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ плацельшчыкаў, названых у падпункце 1.3 пункта 1 артыкула 164 Падатковага кодэкса (інваліды I і II групы, асобы, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавіка 1992 г. № 1594-XII «Аб ветэранах» і інш.), складае 144 беларускіх рублі ў месяц.