СТАЎКІ падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў
, за
выключэннем ставак падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у дачыненні да нафты і солі калійнай, усталёўваюцца ў памерах згодна з
ДАДАТКАМ 10 да ПК.
СТАЎКІ падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у
дачыненні НАФТЫ ўсталёўваюцца зыходзячы
з сярэдняга за мінулы падатковы перыяд узроўню цэн на нафту гатунку "Юралс" на сусветных рынках нафтавай сыравіны згодна з ДАДАТКАМ 10-1 да ПК.
СТАЎКІ падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у дачыненні СОЛІ КАЛІЙНАЙ усталёўваюцца ў наступных памерах:
4,79 беларускія рублі за здабычу (выемку) 1 тоны солі калійнай (у пераліку на аксід калію) - (спецыфічная стаўка);
12 працэнтаў ад сярэднеўзважанай цаны калійных угнаенняў на ўнутраным рынку і пры экспарце - (адвалорная стаўка).