На працягу 2017 года дзяржаўная службовая асоба, якая займае адказную пасаду, атрымала наступныя ДАХОДЫ:
1. па асноўным месцы працы ў Судзе Пхххххххххх раёна г. Мінска ў памеры 20 000 рублёў (налічаны даход);
2. не па асноўным месцы працы ў Рэдакцыі часопіса «Аххххххх» у жніўні 2017 года ў памеры 90 рублёў (налічаны даход);
3. ад прафсаюзнай арганізацыі Суда Пхххххххххх раёна г. Мінска ў верасні 2016 года матэрыяльную дапамогу ў памеры 200 рублёў, а таксама ў сакавіку 2017 года – падарунак (у натуральнай форме);
4. ад Упраўлення сацыяльнай абароны Адміністрацыі Пхххххххххх раёна г. Мінска пенсію па ўзросце ў памеры 4 800 рублёў;
5. у лютым 2017 года кампенсацыю прычыненага ў выніку дарожна-транспартнага здарэння з удзелам аўтамабіля, які належыць дзяржаўнаму служачаму (пацярпелы), урону (страхавая кампенсацыя) у памеры 450 рублёў, выплачаную Беларускім рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам «Белдзяржстрах» на падставе заключанага віноўнікам дарожна-транспартнага здарэння дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
6. ад фізічнай асобы КххххКххххххххКхххххххх у памеры 7 000 рублёў за прададзены яму 12.05.2017 легкавы аўтамабіль;
7. ад фізічнай асобы ПххххххПхххххПххххххххх па дагавору найму жылога памяшкання за перыяд з сакавіка 2017 года па снежань 2017 года ў памеры 2 000 рублёў;
8. ад роднага дзеда СхххххСхххххСхххххххх у выглядзе атрыманай па дагавору ад 07.03.2017 у дар кватэры;
9. ад маці ИхххххМххххСхххххххх па дагавору дарэння грашовых сродкаў ад 13.05.2017 года ў суме 5 000 рублёў;
10. ад роднага брата ИххххххМххххххххххИххххххххх, які жыве ў Расійскай Федэрацыі, у памеры 15 000 расійскіх рублёў, атрыманых у дар 15.09.2017 праз банкаўскі перавод;
11. крэдыт, атрыманы 10.01.2017 у ТАА «Бххххххх банк», у суме 5 000 рублёў;
12. овердрафт у выглядзе аднаўляемай крэдытнай лініі ў суме 500 рублёў (паслугі па кароткатэрміноваму крэдытаванню ў выглядзе овердрафта дазволены банкам адпаведна дагавору карт-рахунка ад 01.03.2014);
13. пазыка, атрыманая 13.01.2013 ад фізічнай асобы ў памеры 3 000 рублёў і не пагашаны ў поўным аб’ёме на дату прадстаўлення дэкларацыі (рэшта непагашанага займу на дату прадстаўлення дэкларацыі складае 600 рублёў);
14. даходы ў выглядзе кватэры і аўтамабіля, атрыманыя 10.07.2017, у спадчыну ад памерлага блізкага сваяка ИхххххДхххххИхххххх;
ВА ЎЛАСНАСЦІ дзяржаўнага служачага на дату прадстаўлення дэкларацыі знаходзіцца наступная МАЁМАСЦЬ (кошт маёмасці ўказаны без уліку дэнамінацыі):
1. 1/2 долі ў праве ўласнасці на кватэру, агульнай плошчай 42,0 кв. м., атрыманая ад роднай бабкі СхххххххЕххххххЕххххххххх па дагавору дарэння ад 15.04.2010 (права ўласнасці на кватэру зарэгістравана 20.04.2013);
2. кватэра, плошчай 34,7 кв. м., атрыманая ад роднага дзеда СххххххСххххххСххххххх па дагавору дарэння ад 07.03.2017 (права ўласнасці на кватэру зарэгістравана 10.03.2017);
3. кватэра, плошчай 30,0 кв. м., атрыманая 10.07.2017 у спадчыну ад памерлага сваяка ИхххххДхххххИхххххх (права ўласнасці на кватэру зарэгістравана 21.07.2017);
4. кватэра, плошчай 56,0 кв.м., набытая па дагавору далявога будаўніцтва ад 10.06.2016 коштам 750,0 млн. рублёў (права ўласнасці на кватэру зарэгістравана 30.06.2016);
5. садовы домік, плошчай 50,0 кв. м., будаўніцтва якога ажыццяўлялася ўласнымі сіламі ў 2009-2013 гадах. Права ўласнасці на садовы домік зарэгістравана 20.12.2016. Памер фактычна панесеных на будаўніцтва расходаў склаў 70 000 000 рублёў.
Для даведкі: згодна з тэхнічным пашпартам ацэначны кошт дома ў цэнах 1991 года – 50 250 рублёў. Звяртаем увагу, што дадзеная інфармацыя не ўлічваецца пры запаўненні дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
6. гараж, плошчай 12 кв.м., атрыманы 05.12.2006 у спадчыну (права ўласнасці на гараж зарэгістравана 05.01.2008);
7. зямельны ўчастак, плошчай 0,15 га, набыты 02.10.2004 па дагавору куплі-продажу за 1 000 000 рублёў ( права ўласнасці на зямельны ўчастак зарэгістравана 02.10.2008);
8. легкавы аўтамабіль маркі «Ххххх» 2010 года выпуску, набыты 20.05.2014 за межамі Рэспублікі Беларусь за 10 000 еўра з выплатай мытных пошлін у памеры 40 000 000 рублёў (пастаўлены на ўлік у ДАІ 25.05.2014).
Звяртаем увагу, што памер выплачаных мытных пошлін не адлюстроўваецца ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці і не павялічвае кошт аўтамабіля пры запаўненні звестак аб кошце транспартнага сродку.
9. легкавы аўтамабіль маркі «Мхх» 2005 г. в., атрыманы 10.07.2017 у спадчыну (пастаўлены на ўлік у ДАІ 22.07.2017);
10. прыцэп «Мхх» 1998 г.в., набыты 24.02.2003 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за 1 000 000 рублёў;
11. будаўнічыя матэрыялы, кошт якіх на дату прадастаўлення дэкларацыі большы за 2 000 базавыя велічыні. Дадзеныя будаўнічыя матэрыялы былі набыты 20.05.2011 на падставе дагавору куплі-продажу за 120 000 000 рублёў.
Акрамя таго, дзяржаўным служачым ў якасці паевых ўзносаў на будаўніцтва кватэры ў складзе Жыллёвага будаўнічага спажывецкага кааператыва «Зхххх» унесена 15.01.2008 г. 1 500 000 рублёў (без уліку дэнамінацыі) і 12.04.2008 г. 1 500 000 рублёў (без уліку дэнамінацыі).
Паводле права пажыццёвага спадчыннага валодання дзяржаўны служачы карыстаецца зямельным участкам плошчай 0,15 га, размешчаным па адрасе: Мінская вобласць, а/г Ждановічы, вул. Аххх, д.3А (права пажыццёвага спадчыннага валодання зарэгістравана 20.08.2008). За 2017 год выплачаны зямельны падатак у памеры 98,8 рублёў (з улікам дэнамінацыі).
Бацькам супругі УхххххххДххххВххххххххххх, які жыве па адрасе: г. Мінск, вул. Пххххххххх, д.18 кв.56, у карыстанне дзяржаўнаму служачаму дадзены прыцэп «Зхххх» 2011 г.в. на бязвыплатнай аснове.