Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Асобы, якія займаюць пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь Прыклад запаўнення дэкларацыі аб даходах і маёмасці Звесткі, выкарыстаныя пры запаўненні дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2017 год

Звесткі, выкарыстаныя пры запаўненні дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2017 год

Асоба, якая займае пасаду, уключаную ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў шлюбе с Іххххх Лхххх Дххххххх, ХХ.ХХ.19ХХ г.н.

мае ў пазначаным шлюбе двух агульных дзяцей: Іхххххх Лхххх Дхххххх ХХ.ХХ.1990 г.н., які сумесна пражывае і вядзе агульную гаспадарку, а таксама Іхххххх Лххххх Дхххххх, ХХ.ХХ.2010 г.н.

На працягу 2017 года, асоба, назначаная на пасаду, уключаную ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, атрымала наступныя ДАХОДЫ.

  1. на асноўным месцы працы ў Міністэрстве ХХХХХ у памеры 20 000 рублёў (налічаны даход);

  2. не на асноўным месцы працы ў Рэдакцыі часопіса “ХХХХХХ” 20.10.2017 у памеры 90 рублёў (налічаны даход);

  3. ад прафсаюзнай арганізацыі Міністэрства ХХХХХ 04.09.2017 матэрыяльную дапамогу ў памеры 200 рублёў, а таксама 06.03.2017 года – падарунак (у натуральнай форме);

  4. ад Упраўлення сацыяльнай абароны Адміністрацыі ХХХХХХХ раёна г.Мінска пенсію па ўзросце ў памеры 4 800 рублёў;

  5. 13.02.2017 года кампенсацыя нанесенага ў выніку дарожна-транспартнага здарэння з удзелам аўтамабіля ўрону (страхавое пакрыццё) ў памеры 450 рублёў, выплачаная Беларускім рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Белдзяржстрах” на падставе заключэння вінаватым у дарожна-транспартным здарэнні дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

  6. ад фізічнай асобы Іххххх Іххххх Іхххххх у памеры 7 000 рублёў за праданы яму 12.05.2017 легкавы аўтамабіль;

  7. ад фізічнай асобы Пххххх Пххххх Пхххххх па дагаворы найму жылога памяшкання ў перыяд з сакавіка 2017 года па снежань 2017 года 2 000 рублёў;

  8. ад роднага дзеда Схххх Схххх Сххххххх у выглядзе атрыманай па дагаворы ад 07.03.2017 у дар кватэры;

  9. ад маці Іхххх Мхххххх Пххххххх па дагаворы дарэння грашовых сродкаў ад 13.05.2017 года ў памеры 2 000 рублёў;

  10. ад роднага брата Мхххх Мхххх Мххххх, якіпражывае ў Расійскай Федэрацыі, у памеры 15 000 расійскіх рублёў, атрыманых у дар 15.09.2017шляхам банкаўскага пераводу;

  11. крэдыт, атрыманы 10.01.2017 у ААА “Бхххх банк”, у памеры 5 000 рублёў;

  12. авердрафт у выглядзе ўзнаўляльнай крэдытнай лініі у памеры 500 рублёў (паслугі па кароткатэрміновым крэдытаванні ў выглядзе авердрафта прадастаўлены банкам згодна дагавору карт-рахунка ад 01.03.2014);

  13. пазыка, атрыманая 13.01.2013 ад фізічнай асобы ў памеры 3 000 рублёў і непагашана ў поўным аб’ёме на дату прадстаўлення дэкларацыі (рэшта непагашанай пазыкі на дату прадстаўлення дэкларацыі складае 600 рублёў);

  14. даходы ў выглядзе кватэры і аўтамабіля, атрыманыя 10.07.2017 у спадчыну ад памерлага блізкага сваяка Дххх Дхххх Дхххххх.

Ва ўласнасці асобы, назначанай на пасаду, уключаную ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, на дату прадстаўлення дэкларацыі знаходзіцца наступная МАЁМАСЦЬ (кошт маёмасці ўказаны без уліку дэнамінацыі):

  1. 1/2 долі ў праве ўласнасці на кватэру, агульнай плошчай 42,0 кв. м, атрыманая ад роднай бабулі Еххххх Еххххх Ехххххх па дагаворы дарэння ад 15.04.2010 (права ўласнасці на кватэру зарэгістравана 20.04.2013);

  2. кватэра плошчай 34,7 кв. м, атрыманая ад роднага дзеда Схххх Схххх Схххх па дагаворы дарэння ад 07.03.2017 (права ўласнасці на кватэру зарэгістравана 10.03.2017);

  3. кватэра плошчай 30,0 кв. м, атрыманая 10.07.2017 у спадчыну ад памерлага сваяка Дхххх Дххххх Дххххх (права ўласнасці на кватэру зарэгістравана 21.07.2017);

  4. кватэра плошчай 32,0 кв.м, набытая па дагаворы ад 10.06.2016 (на ўмовах прыватызацыі на агульных умовах) на суму 500,0 млн. рублёў (без уліку дэнамінацыі) ў растэрміноўку на 40 год з унясеннем першапачатковага ўзносу ў памеры 50,0 млн. рублёў (без уліку дэнамінацыі) (10 працэнтаў кошту кватэры, які падлягае аплаце) і выплатай штомесячных узносаў у памеры 1,0 млн. рублёў (без уліку дэнамінацыі) (права ўласнасці на кватэру зарэгістравана 30.06.2016);

  5. жылы дом плошчай 100,0 кв.м, будаўніцтва якога ажыццяўлялася ўласнымі сіламі ў 2009-2012 гадах. Права ўласнасці на жылы дом зарэгістравана 20.01.2012. Памер фактычна панесеных выдаткаў на будаўніцтва склаў 150 000 000 рублёў (без уліку дэнамінацыі).
    Для даведак: згодна з тэхнічным пашпартам ацэначны кошт дома ў цэнах 1991 года – 50 250 рублёў. Звяртаем увагу, што даная інфармацыя не ўлічваецца пры запаўненні дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

  6. гараж плошчай 12 кв. м, атрыманы 05.12.2006 у спадчыну (права ўласнасці на гараж зарэгістравана 05.01.2008);

  7. зямельны ўчастак плошчай 0,15 га, набыты 02.10.2004 па дагаворы куплі-продажу за 1 000 000 рублёў (без уліку дэнамінацыі)(права ўласнасці на зямельны ўчастак зарэгістравана 02.10.2004);

  8. легкавы аўтамабіль маркі “Хххх” 2010 года выпуску, набыты 20.05.2014 за межамі Рэспублікі Беларусь за 10 000 еўра з выплатай мытных пошлін у памеры 40 000 000 рублёў (без уліку дэнамінацыі) (пастаўлены на ўлік у ДАІ 25.05.2014).
    Звяртаем увагу, што памер выплачаных мытных пошлін не адлюстроўваецца ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці і не павялічваюць кошт аўтамабіля пры запаўненні звестак аб кошце транспартнага сродку

  9. легкавы аўтамабіль маркі “Хххх” 2005 г.в., атрыманы 10.07.2017 у спадчыну (пастаўлены на ўлік у ДАІ 22.07.2017);

  10. прычэп “Мххх” 1998 г.в., набыты 24.02.2003 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за 1 000 000 рублёў (без уліку дэнамінацыі);

  11. будаўнічыя матэрыялы, кошт якіх на дату прадстаўлення дэкларацыі перавышае 2 000 базавых велічынь. Даныя будаўнічыя матэрыялы былі набыты 20.05.2011 на падставе дагавора куплі-продажу за 120 000 000 рублёў (без уліку дэнамінацыі).


Акрамя таго, асобай, прызначанай на пасаду, уключаную ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, у якасці паевых узносаў на будаўніцтва кватэры ў складзе Жыллёвага будаўнічага спажывецкага кааператыву “Зххх” унесена 15.01.2013 года 15 000 000 рублёў (без уліку дэнамінацыі).

На праве пажыццёвага спадчыннага валодання асоба, прызначаная на пасаду, уключаную ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, карыстаецца зямельным участкам плошчай 0,15 га, размешчаным па адрасе Мінская вобласць, а/г Ждановічы, вул. Ахххх, д. 3А (права пажыццёвага спадчыннага валодання зарэгістравана 20.08.2008). За 2017 год выплачаны зямельны падатак у памеры 98,8 беларускіх рублёў с улікам дэнамінацыі.

Бацькам жонкі Ухххх Дхххх Вхххххххх, які пражывае па адрасе г. Мінск, вул. Пхххххх, д.18, кв. 56, у карыстанне прадастаўлены прычэп “Зхххх” 2011 г.в. на бязвыплатнай аснове.

Непаўналетні сын Іххххх Іхххххх Дхххххх ХХ.ХХ.2010 г.н. мае ва ўласнасці кватэру, размешчаную па адрасе г. Мінск, вул. Вххххх, д.20, кв. 15, атрыманую ў дар ад роднай бабулі. На працягу года дзіця пражывала з бацькам і карысталася кватэрай, якая належыць яму ў праве ўласнасці, размешчанай па адрасе г. Мінск, вул. Кхххххх, д.45, кв. 123.