Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Дэклараванне даходаў і маёмасці Асобы, якія займаюць пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь Звесткі (тлумачэнні) аб крыніцах і памерах даходаў

Звесткі (тлумачэнні) аб крыніцах і памерах даходаў

З улікам патрабаванняў Закона “Аб барацьбе з карупцыяй” дзяржаўныя службовыя асобы, якія займаюць адпаведнае становішча і асобы, якія паступілі на дзяржаўную службу шляхам выбрання, іх муж (жонка), непаўналетнія дзеці, паўналетнія блізкія сваякі, якія пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку, у дэкларацыях аб даходах і маёмасці падаюць ЗВЕСТКІ (ТЛУМАЧЭННІ) АБ КРЫНІЦАХ І ПАМЕРАХ ДАХОДАЎ, за кошт якіх была набыта (атрымана ва ўладанне, карыстанне) маёмасць, указаная ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

УВАГА! Звесткі (тлумачэнні) аб крыніцах даходаў складаюцца з наступных частак:

  • крыніца даходу – назва арганізацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку (калі ёсць) індывідуальнага прадпрымальніка ці фізічнай асобы, ад якіх атрыманы даход;

  • характар даходу – узнагароджанне за выкананне работ, аказанне паслуг, даходы ад продажу маёмасці, крэдыты, пазыкі, атрыманыя ў банках, арганізацыях ці ад фізічных асоб, даходы ў выглядзе дарэння грашовых сродкаў, даходы ад здачы жылля ў найм і інш.;

  • памер атрыманага даходу – указваецца ў лічбавым выражэнні з пазначэннем назвы валюты, у якой атрыманы даход.


Указаныя звесткі запаўняюцца ў раздзеле ІІІ дэкларацыі “Іншыя звесткі аб даходах і маёмасці”

Прыклад запаўнення такіх звестак можна паглядзець ТУТ