Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Віды дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх не патрабуецца рэгістрацыя фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка

Віды дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх не патрабуецца рэгістрацыя фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка

Віды дзейнасці,
пры ажыццяўленні якіх не патрабуецца рэгістрацыя фізічнай асобы
ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка

У адпаведнасці з часткай чацвёртай пункта 1 артыкула 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь

да ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НЕ АДНОСІЦЦА:
дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак, па вытворчасці, перапрацоўцы і рэалізацыі вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыі;
адвакацкая дзейнасць;

натарыяльная дзейнасць натарыусаў;

дзейнасць трацейскіх суддзяў;

дзейнасць медыятараў;
дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў межах часовых навуковых калектываў;
дзейнасць фізічных асоб па выкарыстанні ўласных каштоўных папер і банкаўскіх рахункаў у якасці сродку плацяжу ці ў мэтах захавання грашовых сродкаў і атрымання даходу;



Наступныя віды дзейнасці, ЯКІЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЦА ФIЗIЧНЫМI АСОБАМI САМАСТОЙНА
без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах:
рэалізацыя ЗАМЕЖНЫМІ ГРАМАДЗЯНАМІ І АСОБАМІ БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, на гандлёвых месцах на рынках і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах не больш за ПЯЦЬ дзён у каляндарным месяцы
твораў жывапісу, графікі, скульптуры, прадметаў народных промыслаў, прадукцыі раслінаводства і пчалярства;


рэалізацыя ФІЗІЧНЫМІ АСОБАМІ, за выключэннем замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, НА ГАНДЛЁВЫХ МЕСЦАХ НА РЫНКАХ і (або) У ІНШЫХ УСТАНОЎЛЕНЫХ мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах:


створаных гэтымі фізічнымі асобамі ТВОРАЎ ЖЫВАПІСУ, ГРАФІКІ, СКУЛЬПТУРЫ, прадметаў народных промыслаў;

прадукцыі КВЕТКАВОДСТВА, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады, ЖЫВЁЛ (за выключэннем кацянят і шчанюкоў);

лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў, іншай ДЗІКАРОСЛАЙ ПРАДУКЦЫІ;

ГАРОДНІНЫ І САДАВІНЫ (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе шляхам салення, квашання, мачэння, сушэння), іншай прадукцыі раслінаводства (за выключэннем прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады), малочных і кісламалочных прадуктаў (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе), ПРАДУКЦЫI ПЧАЛЯРСТВА, ІНШАЙ ПРАДУКЦЫІ ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ (акрамя пушніны), атрыманай ад хатніх жывёл (буйная рагатая жывёла, свінні, коні, авечкі, козы, трусы, сельскагаспадарчая птушка) як у жывым выглядзе, так і прадуктамі забою ў сырым або перапрацаваным выглядзе, пры наяўнасці даведкі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якая пацвярджае, што прадукцыя выраблена плацельшчыкам, на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадастаўленым плацельшчыку для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, агародніцтва, у выглядзе службовага зямельнага надзела.




прадастаўленне жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач (акрамя прадастаўлення фізічнымі асобамі, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач, якія належаць ім на праве ўласнасці, іншым фізічным асобам для кароткатэрміновага пражывання).










Наступныя віды дзейнасці, ЯКІЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЦА ФІЗІЧНЫМІ АСОБАМІ, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, САМАСТОЙНА без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах:


Наступныя віды дзейнасці, ЯКІЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЦА ФІЗІЧНЫМІ АСОБАМІ, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, САМАСТОЙНА без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах, ПА ЗАКАЗАХ ГРАМАДЗЯН, якія набываюць або якія выкарыстоўваюць тавары (работы, паслугі) выключна для асабістых, бытавых, сямейных i iншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці: