Галоўная Фізічныя асобы

Аграэкатурызм. Якія змены? (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 365 ад 09.10.2017 «Аб развіцці аграэкатурызму»)

15.01.2019
У мэтах далейшага ўдасканалення адносін у сферы аграэкатурызму, стварэння спрыяльных умоў для яго развіцця, паляпшэння ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і ўдасканалення сельскай інфраструктуры прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі  № 365 от 09.10.2017 «Аб развіцці аграэкатурызму» (далей– Указ).

Указ замацоўвае права грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і маюць зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, займацца аграэкатурызмам без змены мэтавага прызначэння гэтых зямельных участкаў. Раней аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму маглі выключна грамадзяне, якія маюць у карыстанні зямельныя ўчасткі, прызначаныя для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі.

Жылы дом, неабходны для размяшчэння гасцей, згодна з Указам можа належаць як непасрэдна грамадзяніну, якому аказваюцца паслугі ў сферы аграэкатурызму, так і членам яго сям'і. Пры гэтым таксама дапускаецца будаўніцтва гасцявых домікаў, якія не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд.

Указам прадастаўлена магчымасць ажыццяўляць дзейнасць у сферы аграэкатурызму таксама і на тэрыторыі курортных зон. Раней такая магчымасць была абмежаваная.

Суб'ектам аграэкатурызму Указам даецца права аказваць шырокі шэраг дадатковых паслуг, спадарожных гэтаму віду дзейнасці, у тым ліку:
  • правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў;
  • аказанне паслуг лазняў, саўнаў і душавых;
  • катанне на жывёлах, за выключэннем дзікіх, і конным транспарце;
  • прадастаўленне інвентару для спорту і адпачынку;
  • транспартнае абслугоўванне аграэкатурыстаў.

Па новым Указе пералік паслуг, якія асоба можа аказваць у межах аграэкатурызму, закрыты. Гэта значыць, што ўсе іншыя паслугі, якія не названыя ў Указе, не будуць падпадаць пад сферу аграэкатурызму.

Указам замацаваны абавязак для суб'ектаў аграэкатурызму па захоўванні дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных паміж суб'ектамі аграэкатурызму і аграэкатурыстамі (не менш за тры гады пасля правядзення падатковымі органамі праверкі выканання падатковага заканадаўства).

Захоўваецца парадак і тэрміны прадастаўлення справаздачнасці, па форме, устаноўленай Міністэрствам па падатках і зборах. Так, у прыватнасці, фізічныя асобы – суб’екты аграэкатурызму абавязаны штогод да 10 студзеня года, наступнага за справаздачным, прадстаўляць у падатковы орган па месцы знаходжання аграэкасядзібы суб'екта аграэкатурызму – фізічныя асобыінфармацыю аб заключэнні (незаключэнне, адсутнасці) дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму ў справаздачным годзе па форме, устаноўленай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2011 № 4.

Указам вызначаны парадак дзеянняў для суб'ектаў аграэкатурызму ў выпадку спынення імі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Дадзеныя змены ўступаюць у сілу з 12.01.2018.

З парадкам выплаты збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму можна азнаёміцца  ТУТ.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца:

па пытаннях ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму - у сельскія, пасялковыя, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчыя камітэты; аддзелы адукацыі, спорту і турызму мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах; аддзелы адукацыі, спорту і турызму раённых выканаўчых камітэтаў; аддзелы адукацыі, спорту і турызму гарадскіх выканаўчых камітэтаў (у гарадах абласнога падпарадкавання);

па пытаннях выплаты збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызмуу падатковы орган па месцы жыхарства або па месцы размяшчэння аграсядзібы або ў кантакт-цэнтр па тэлефоне 189, +37517 229 79 79.