Галоўная Фізічныя асобы

Рамесніцкая дзейнасць. Якія змены? (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2017 № 364)

15.01.2019
У мэтах далейшага развіцця народных промыслаў, захавання і прымнажэння традыцый ручной працы, а таксама ўключэння працаздольнага насельніцтва ў эканамічную дзейнасць з дапамогай стварэння дадатковых умоў для самазанятасці грамадзян прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2017 № 364 «Об осуществлении физическими лицами ремесленной деятельности» (далей - Указ).

Указам прадугледжана пашырэнне пераліку відаў рамесніцкай дзейнасці, якія грамадзяне маюць права ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. У названы пералік уключаны ўсе віды творчасці, якія ажыццяўляюцца на аснове ручной працы.

Здымаюцца абмежаванні па відах і назвах прадметаў, якія вырабляюцца пры ажыццяўленні наступных відаў рамесніцкай дзейнасці:
  • вытворчасць і рамонт прадметаў і іх частак для асабістых (бытавых) патрэб грамадзян з дроту, шпагату, сінтэтычнай стужкі, бляхі, гліны, дрэва;
  • вытворчасць і рамонт шорна-седлавых вырабаў;
  • вытворчасць і рамонт рыбалоўных снасцяў і прыстасаванняў для рыбалкі;
  • вытворчасць, устаноўка і рамонт збудаванняў, інвентару і прылад для ўтрымання птушак, жывёл, пчол;
  • вытворчасць сельскагаспадарчага і садова-агароднага інструменту і яго частак;
  • вытворчасць мастацкіх вырабаў з паперы;
  • кавальская справа;
  • вытворчасць дробных вырабаў са шкла, прыроднай і палімернай гліны, дрэва, прыроднай смалы і выкарыстанне іх для стварэння біжутэрыі, дэкарыравання адзення.
Пашыраны пералік матэрыялаў, якія можна падвяргаць мастацкай апрацоўцы, выкарыстоўваць пры вырабе прадметаў і іх частак для асабістых бытавых патрэб грамадзян.

Знята абмежаванне па тэхніцы, якую рамеснік мае права выкарыстоўваць пры дэкарыраванні прадметаў.

Акрамя таго, Указам удакладняюцца месцы і спосабы рэалізацыі вырабленай рамеснікамі прадукцыі. Акрамя продажу сваіх вырабаў на рынках, кірмашах і ў іншых месцах, устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама на падставе грамадзянска-прававых дагавораў, што заключаюцца з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рамеснікі маюць права рэалізоўваць свае вырабы ў майстэрнях; з ужываннем рэкламы ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт; шляхам перасылкі (у тым ліку міжнародным паштовым адпраўленнем), а таксама шляхам дастаўкі прадукцыі па ўказаным спажыўцом адрасе любым відам транспарту.

Указам замацоўваецца абавязак фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесніцкую дзейнасць, па забеспячэнні бяспекі выпускаемай у зварот прадукцыі, выконваемых работ, аказваемых паслуг.

Павялічана з аднаго да трох колькасць вучняў, якіх рамеснік мае права адначасова навучаць рамесніцкай дзейнасці.

Дадзеныя змены ўступаюць у сілу з 12.01.2018.

З парадкам пастаноўкі на ўлік у падатковым органе і парадкам выплаты збору за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці можна азнаёміцца ТУТ.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства або ў кантакт-цэнтр па тэлефоне 189.