Галоўная Агульныя звесткі аб падатковых органах Рэспублікі Беларусь Геральдыка падатковых органаў

Геральдыка падатковых органаў

Апісанне геральдычнага знака – эмблемы падатковых органаў Рэспублікі Беларусь



Геральдычны знак – эмблема падатковых органаў Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой круг зялёнага колеру, апраўлены дубовымі галінамі залацістага колеру ў верхняй частцы і стужкай чырвона-зялёнага колеру з надпісам: «Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь» залацістага колеру ў ніжняй частцы.
У цэнтры круга размешчаны шчыт чырвонага колеру з залацістай аблямоўкай і Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь залацістага колеру ў цэнтры, размешчаны на ключ і упрыгожаны крыламі посах залацістага колеру, размешчанымі крыж-накрыж па дыяганалі.

Шчыт з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь сімвалізуе абарону дзяржаўных інтарэсаў і забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы.

Ключ – службовы сімвал скарбнікаў, казначэяў, каштэлянаў на Белай Русі, якія адказвалі за назапашванне, захоўванне i размеркаванне матэрыяльных сродкаў, у тым ліку і падаткаў.

Посах – атрыбут зборшчыка падаткаў, зброя для абароны і інструмент, які палягчае хаду з ношай. Посах сімвалізуе скрупулёзнасць у працы па зборы падаткаў, неабходнасць дайсці да кожнага падаткаплацельшчыка.
Малюнак крылаў на посаху атаясамліваецца з Меркур’евым жазлом – элементам сімволікі падатковых органаў шэрагу еўрапейскіх краін.

Чырвоны колер на эмблеме – колер высакароднасці і мужнасці, асноўны колер дзяржаўных сімвалаў Беларусі на ўсіх этапах яе тысячагадовай гісторыі.

Залаты колер – колер дастатку, жыцця, святла.

Зялёны колер – колер надзеі, багацця, волі.