Міністэрства па падатках і зборах усклала кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой»
Міністэрства па падатках і зборах усклала кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой»

Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах сабраліся ля манумента «Мінск — горад-герой».

Мы памятаем! Мы ганарымся! Мы дзякуем!

9 мая — гэта дзень, калі веліч Перамогі напаўняе сэрцы трапятаннем і гонарам. Для кожнага з нас гэтая дата — сімвал непахіснай волі, мужнасці і любові да Радзімы.

Супрацоўнікі падатковых органаў, як і мільёны беларусаў, нізка схіляюць галовы перад тымі, хто цаной неверагодных намаганняў і ўласных жыццяў адстаяў свабоду роднай зямлі. Мы — нашчадкi вялікай Перамогі, наш доўг — беражліва захоўваць гісторыю, перадаючы яе ад пакалення да пакаленне.

Вечная слава героям, якія загінулі ў баях! Шчасця і мірнага неба!


image_1
image_2
image_3
image_4
image_5
image_6
image_7

← Вернуться