16 апреля 2026
Вялікдзень
10 красавіка адбылося мерапрыемства ў рамках рэалізацыі праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё”, прысвечанае светламу і цудоунаму святу – Вялікдню.
Вялікдзень, або Уваскрэсенне Хрыстова, самае галоўнае і важнае хрысціянскае свята. Штогод яго адзначаюць ва ўсім свеце, прычым не толькі хрысціяне. Для глыбока веруючых людзей Вялікдзень – гэта напамінак аб Уваскрашэнні Ісуса Хрыста. Для тых, хто менш пагружаны ў рэлігію, свята з'яўляецца выдатнай нагодай вывучыць усе велікодныя традыцыі, рытуалы, звычаі, і проста выдатна правесці час з сям'ёй і блізкімі. Вялікдзень - гэта свята святла і дабра, менавіта таму яно так шырока святкуецца.
Гісторыя хрысціянскага Вялікадня звязана з прыходам сына божага, Ісуса Хрыста, яго смерцю і Вялікім Уваскрашэннем.
Вялікдзень, а таксама ўсе іншыя праваслаўныя даты, звязаныя з ім (Уваход Гасподні ў Іерусалім, Масленіца, Вялікі пост, Вербная Нядзеля, Ушэсце Гасподняе, Тройца) з'яўляюцца пераходнымі святочнымі днямі. Гэта значыць, што ў іх няма канкрэтнай даты ў стандартным календары і дзень святкавання вылічваецца праз месяцова-сонечны яўрэйскі рэлігійны каляндар. У 2026 годзе ў Беларусі Вялікдзень каталіцкія вернікі святкавалі 5 красавіка, а праваслаўныя - 12 красавіка.
Падрыхтоўка да Вялікадня пачынаецаа з Вялікага посту – 40 дзеннага перыяду устрымання і малітвы. Кульмінацыяй становіцца “Страсны тыдзень”.
Гэта тыдзень духоўных прыгатаванняў, уборкі і прыгатавання ежы.
На Вялікдзень прынята гатаваць асаблівую ежу. Вось некалькі традыцыйных велікодных страў.
Куліч - галоўная велікодная страва. Велікодны куліч сімвалізуе хлеб, які Ісус падзяліў з вучнямі пасля ўваскрэсення. У цеста для куліча дадаюць разынкі ці цукаты. Верх куліча паліваюць беласнежнай глазурай і ўпрыгожваюць літарамі ХВ - "Хрыстава Уваскрэсенне".
Паска з тварагу - гэта страва з тварагу, вяршкоў і сметанковага масла.
На Вялікдзень прынята варыць яйкі і фарбаваць іх у розныя колеры.
Улюбёныя гульні на Вялікдзень гэта гульні з святочнымі яйкамі: іх каталі па нахіленым жолабе і глядзелі, чыё далей пакоціцца. Альбо іх хавалі пад шапку і трэба было ўгадаць, у якім напрамку глядзіць дзюбка. Але найбольш пашыраная была гульба ў біткі. Стукаліся святочнымі яйкамі, і пераможца быў той, у каго яно заставалася цэлае.
Вялікдзень - гэта важны час для хрысціян па ўсім свеце. Гэта час, калі мы адзначаем Уваскрэсенне Ісуса і радуемся новаму жыццю, час надзеі, супольнасці і традыцый, якія злучаюць пакаленні. Традыцыі, якія мы абавязкова павінны перадаць наступным пакаленням.