19 июня 2026
У памяцi народа: вiзiт у музей ваеннай славы напярэдаднi 85 годдзя з пачатку вайны
Напярэдаднi 85 годдзя з пачатку Вялiкай Айчыннай вайны маладзёжны актыý БРСМ пададковых органаý г.Гомеля наведаý Гомельскi абласны музей ваеннай славы.
Падчас экскурсii маладыя людзi пазнаёмiлiся з экспазiцыямi, прысвечанымi абароне Гомеля, партызанскаму руху i генацыду беларускага народа.
Наведванне музея стала данiнай памяцi подзвiгу беларускага народа i магчымасцю яшчэ раз пераасэнсаваць трагiчныя i гераiчныя старонкi гiсторыi. Такiя мерапрыемствы дапамагаюць моладзi не забываць пра мiнулае, каб будаваць светлую будучыню.