"Кожная пятніца — роднае, сваё": знаёмства з традыцыямі беларускай кухні
У рамках ініцыятывы «Кожная пятніца — роднае, сваё» ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Мінску адбылося тэматычнае мерапрыемства «Беларуская кухня: топ самых папулярных беларускіх страў і прадуктаў».
Мерапрыемства стала сапраўдным кулінарным падарожжам па Беларусі, падчас якога ўдзельнікі пазнаёміліся з багатай гастранамічнай спадчынай нашай краіны, узгадалі традыцыі прыгатавання нацыянальных страў і даведаліся цікавыя факты пра беларускую кухню.
Асаблівую цікавасць выклікала кулінарная віктарына, падчас якой супрацоўнікі правяралі свае веды, спрабуючы вызначыць, якія інгрэдыенты ўваходзяць у склад розных нацыянальных страў. Удзельнікі не толькі прадэманстравалі сваю дасведчанасць, але і адкрылі для сябе нямала цікавых кулінарных сакрэтаў.
Аднак знаёмства з беларускай кухняй не абмежавалася толькі тэорыяй. Удзельнікі змаглі пакаштаваць нацыянальныя стравы, ацаніць іх непаўторны смак і яшчэ раз пераканацца ў разнастайнасці беларускіх кулінарных традыцый.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, падарыла ўдзельнікам станоўчыя эмоцыі і стала яшчэ адной нагодай звярнуцца да нацыянальнай культурнай спадчыны.
Беларуская кухня — гэта не проста стравы і рэцэпты. Гэта частка нашай гісторыі, сямейных традыцый і культурнай спадчыны, якую мы захоўваем і перадаём наступным пакаленням.