Супрацоýнiкi падатковых органаý Гомельскай вобласцi далучылiся да акцыi «Дай лесу новае жыццё!»
З 17 па 24 кастрычнiка 2026 года ý краiне праходзiць рэспублiканская добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыццё!», накiраваная на аднаýленне лесных масiваý, якiя пацярпелi ад ветравалаý i ýсыхання насаджэнняý. Да масштабнага экалагiчнага праекта далучылiся супрацоýнiкi падатковых органаý Гомельскай вобласцi.
Мерапрыемства прайшло на тэрыторыi Макееýскага ляснiцтва Гомельскага лясгаса. Спецыялiсты лясной гаспадаркi забяспечылi ýдзельнiкаý усiм неабходным: ад iнвентаря да якаснага пасадачнага матэрыялу, а таксама правялi падрабязны iнструктаж па тэхнiцы бяспекi.
Вынiкам плённай працы калектыву стала пасадка маладых дрэý на плошчы больш за 2 гектары. Як адзначылi самi ýдзельнiкi – гэта не проста праца на свежым паветры, але i рэальны ýклад у захаванне экалагiчнага балансу роднага краю.